Марш супраць Каморы і смецця прайшоў у Неапалі

Яны абвінавачваюць у гэтым мясцовую мафію — Камору. Удзельнікі дэманстрацыі неслі фотаздымкі сваякоў, у тым ліку дзяцей, якія, па іх словах, памерлі ад раку ў выніку забруджвання. Каля 20 гадоў таму медыкі заўважылі скачок выпадкаў захворванняў на рак у прыгарадах Неапаля. З тых часоў колькасць анкалагічных дыягназаў у жанчын у гэтым раёне ўзрасла на 40%, а ў мужчын — на 47%.


Лічыцца, што за апошнія 20 год тут было выкінула і спалена каля 10 мільёнаў тон прамысловых адходаў, перадае ВВС.

Фота: AFP