Беларусам, якія выйшлі з пячоры пад Пензай, прапануюць вярнуцца на радзіму

Беларускім грамадзянам, якія выйшлі з пячоры сектантаў пад расійскім горадам Пенза, прапануюць вярнуцца на радзіму.
У вёску Нікольскае, дзе яны цяпер жывуць, выехалі прадстаўнікі Федэральнай міграцыйнай службы Расіі і консульства Беларусі. Яны збіраюцца сёння пераканаць беларусаў, каб тыя вярнуліся дахаты дабраахвотна, а не пад прымусам.

Як паведамляе "Інтэрфакс", сярод 24-х сектантаў, якія выйшлі на паверхню, могуць быць 8-10 грамадзян нашай краіны. Цяпер пад зямлёй працягваюць знаходзіцца яшчэ 11 чалавек.

Факт смерці і пахавання беларускі ў падзямеллі дагэтуль не пацверджаны.