Беларусаў не пусцілі ва Ўкраіну на спаборніцтвы па танцу жывата
На масавыя спаборніцтвы па belly-dance — танцу жывата, якія пачаліся 27 лютага ва ўкраінскім горадзе Тэрнопаль, не патрапіў беларускі калектыў. Па невядомых прычынах, беларусаў не прапусцілі праз мяжу, паведамляе сайт gazeta.ua.
Як адзначыў арганізатар фестываля Павел Байко, беларускі калектыў не зможа паўдзельнічаць ва ўкраінскай танцавальнай алімпіядзе, а за месцы, якія браніраваліся ў гатэлі, арганізатарам давядзецца заплаціць.
Адзначым, што танцавальная алімпіяда праходзіць у Тэрнопалі ўжо ў чацвёрты раз. Сёлета ў ёй мусяць прыняць каля 3,5 тыс. удзельнікаў.