Беларусі і Расіі прапанавалі ўвесці “візу саюзнай дзяржавы”
Такая прапанова была агучаная ў Мінску на семінары пры парламенцкім сходзе саюза Беларусі і Расіі.
Выказаў яе намеснік дзяржаўнага сакратара саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Аляксей Кубрын.
Кубрын: "Чаму б нам не задумацца пра візу саюзнай дзяржавы? Не саюзнай дзяржавы як арганізацыі, як дзяржавы, а візы, якая дзейнічае і мае адзінае права і ў Беларусі, і ў Расіі. Па прыкладу Шэнгенскай візы. Гэта значыць калі яна выдаецца ў Беларусі, яна цалкам працуе ў Расіі — і наадварот".
Па словах Кубрына, гэта дапамагло б людзям, якія прыязджаюць у Беларусь і Расію па сваіх справах, але не могуць трапіць у адну з краінаў, таму што не маюць дзвюх візаў.
Фота — Коммерсант