Беларусі ўпершыню нададзены Нацыянальны крэдытны рэйтынг
Рэйтынгавае агенцтва "Крэдыт-Рэйтынг" (Украіна) надало Беларусі Нацыянальны крэдытны рэйтынг. Як паведамляе "Інтэрфакс", крэдытны рэйтынг грунтуецца на выніках аналізу эканамічных, фінансавых паказчыкаў, звестак пра дэмаграфічную сітуацыю, стан рынку, працы, інфармацыі пра пазыкі за перыяд 2005-2008 гадоў і I квартал 2009 года і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Агенцтва "Крэдыт-Рэйтынг" створанае ў Кіеве ў 2001 годзе і на цяперашні час з'яўляецца адным з самых буйных нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў СНД. Гэтая кампанія з'яўляецца лідэрам рынка рэйтынгавых паслуг Украіны, падтрымліваючы крэдытныя рэйтынгі пазыковых абавязанняў кампаній, фінансавых устаноў і гарадоў на суму звыш 55 мільярдаў грыўняў (эквівалент $7 млрд) і маючы звыш 600 кліентаў. У актыве агенцтва больш за 1000 нададзеных крэдытных рэйтынгаў.