Беларуска Алена Бунас выйграла чэмпіянат свету па рускім більярдзе

22-25 лістапада ў Кіеве праходзіў чэмпіянат свету па "Вольнай пірамідзе". Беларуская більярдыстка Алена Бунас у фінальным матчы перамагла ўкраінку Жану Шматчанка з лікам 5:0, і заваявала першае золата сусветнага першынства ў гісторыі беларускага більярднага спорту.
У мужчынскім разрадзе найлепшы вынік сярод беларускіх спартсменаў паказаў 17-гадовы Алег Рэчыц. Беларус па ходзе турніру абгуляў дзеючага чэмпіёна свету Паўла Мехавова, 5:3, аднак, у 1/4 фіналу саступіў Каныбеку Сагынбаеву з Кіргізіі, 0:6.

"Прессбол"