Беларуска Дар'я Кустова выйшла ў другі круг парнага разраду "Уімблдона"

У другі круг парнага разраду "Уімблдона" выйшла беларуская тэнісістка Дар'я Кустова (яна займае 73-е месца ў парным рэйтынгу). Разам з Акгуль Аманмурадавай з Узбекістану (110-е месца ў парным рэйтынгу) яна перамагла Чжань Юн-Жань (8-е месца ў рэйтынгу) і Чжуан Цзя-Жун (7-е месца ў рэйтынгу) з Тайваня - 4:6, 7:6, 6:4. Адзначым, што тайванскія тэнісісткі былі "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам.

У 1/16 фінала Кустова і Аманмурадава сустрэнуцца з прадстаўніцамі гаспадароў турніра Эн Кеатавон (320-е месца) і Мелані Саўт (173-е месца).

БелаПАН