Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні пачынаюцца сёння ў нашай краіне
Аператыўна-стратэгічнае сумеснае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2009" пачынаецца ў пятніцу на тэрыторыі нашай краіны.
Яно пройдзе ў два этапы і завершыцца 29 верасня. На першым этапе асноўныя высілкі плануецца засяродзіць на падрыхтоўцы абарончай аперацыі рэгіянальнай групоўкі войскаў.
На другім — увага будзе нададзена Адзінай рэгіянальнай сістэме СПА Беларусі і Расіі. У вучэннях удзельнічаюць каля 12,6 тысяч чалавек: прыкладна напалам беларускіх і расійскіх салдат.
Таксама задзейнічана баявая тэхніка: 63 самалёты, 40 верталётаў, каля 470 баявых машын, 228 танкаў, пушкі, мінамёты і іншае.
Галоўным месцам вучэнняў стане Абуз-Лясноўскі палігон. Вучэнні таксама пройдуць і на Барысаўскім палігоне.