Беларуска стала бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы па дзюдо
Беларуска Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя звыш 78 кг) стала бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы па дзюдо. Спаборніцтвы завяршыліся 21 лістапада ў Сараеве (Боснія і Герцагавіна), інфармуе БЕЛТА. Яшчэ тры прадстаўнікі Беларусі апынуліся на 9-м месцы - Дзмітры Шэршань (66 кг), Аляксей Раманчык (73 кг) і Алеся Стараверава (52 кг), а Людміла Радзько (78 кг) заняла 17-е месца.