Беларуска Таццяна Пучак выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Сіднэі
У аўстралійскім Сіднэі працягваецца міжнародны тэнісны турнір з прызавым фондам 600 тысяч долараў. Беларуская спартсменка Таццяна Пучак, гуляючы ў дуэце з украінкай Таццянай Перабейніс, выйшла ў фінал парнага разраду.
Сёння ў паўфінальным матчы яны перамаглі аўстралійска-кітайскі дуэт Алісія Молік - ЦіанЦіан Сун — 6:4, 2:6, 10:8. У вырашальным паядынку беларуска-украінскі тандэм згуляе з кітаянкамі Ян Жы — Джы Чэнг.
Тым часам у Мельбурне пачаліся кваліфікацыйныя матчы першага ў гэтым сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. З трох беларусак, якія выйшлі на корты ў першым раундзе адзіночнага разраду, поспеху дабілася толькі Анастасія Якімава.
Яна выйграла ў прадстаўніцы Славакіі Станіславы Хразенскай — 4:6, 6:4, 6:3. Астатнія беларускі Дар'я Кустова і Кацярына Дзегалевіч свае паядынкі прайгралі. Асноўная частка аўстралійскага першынства пачнецца ў панядзелак, 14 студзеня.
БЕЛТА