Беларуска вазіла кантрабандныя цыгарэты ў боханах хлеба (фота)

Польскія мытнікі затрымалі 50-гадовую беларуску за кантрабанду. Як паведамляе "Kurjer Poranny", у яе багажы мытнікі знайшлі тры боханы хлеба, загорнутыя ў цэлафан. Зняўшы цэлафан, палякі пабачылі, што верх кожнага бохана зрэзаны. Унутры боханаў ляжаў 21 пачак беларускіх цыгарэтаў.