Беларуска выйграла юніёрскі чэмпіянат Еўропы па вольнай барацьбе

Беларуска Алена Філіпава выйграла “золата” юніёрскага чэмпіянату Еўропы па вольнай барацьбе.
У сербскай сталіцы яна аказалася лепшай у вагавай катэгорыі 55 кілаграмаў. Нагадаем, што беларус Кірыл Ражкоў у вагавай катэгорыі 50 кілаграмаў заваяваў срэбраны медаль. Юніёрскае кантынентальнае першынство ў Белградзе завершыцца 1 ліпеня.

БЕЛТА