Беларуска выйграла золата на Еўрапейскім алімпійскім фэсце моладзі

Еўрапейскі алімпійскі фэст моладзі працягваецца ў фінскім Тампэрэ. У трэці дзень спаборніцтваў, 22 ліпеня, беларускія лёгкаатлеты прынеслі зборнай залаты медаль. Юлія Юрэня выйграла забег на дыстанцыі 400 м з вынікам 53,90 сек.  Як паведамляе БЕЛТА, беларуская спартоўка значна апярэдзіла найбліжэйшую саперніцу немку Крысціну Звірнэр, вынік якой склаў 54,59 сек. Бронзу заваявала румынка Адэліна-Дарына Пастар (54,72).

У гэты жа дзень Яўген Іваноў у кіданні молата паспяхова пераадолеў кваліфікацыі і з вынікам 67,20 м выйшаў у фінал, які адбудзецца сёння.

Сяргей Лукоўскі у паўфінале пераадолеў дыстанцыю 800 м за 1.52,54 мін. і з трэцім вынікам выйшаў у фінальны забег, які мінуе 24 ліпеня. У скачках у вышыню ў фінал выйшаў Канстанцін Карпаў (199 см).

За ўзнагароды спаборніцтваў змагаюцца спартоўцы 1992-1993 гадоў нараджэння. Завершыцца алімпійскі фэст24 ліпеня.