Беларуска Якімава выйграла ў другой ракеткі свету Алены Янкавіч

Беларуска Анастасія Якімава выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў славенскім Партарозе з прызавым фондам 220 тысяч долараў. 22 ліпеня ў другім крузе яна перамагла другую ракетку свету Алену Янкавіч з Сербіі. Цяпер Якімава сустрэнецца з расіянкай Ксеніяй Пярвак.

У першым крузе жаночага парнага разраду Якімава і турчанка Іпек Сенаглу саступілі расіянцы Алене Бовінай і славенцы Андрэі Клепач, паведамляе БелаПАН.

На турніры ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне (прызавы фонд таксама 220 тысяч долараў) Кацярына Дзегалевіч прайграла ў другім крузе швейцарцы Цімеа Бачынскі. У другім раўндзе (1/4 фіналу) парных спаборніцтваў Дзегалевіч і Таццяна Пучак былі слабейшымі за дуэт Бачінскі і італьянкі Таццяны Гарбін.