Беларускае КДБ адмаўляецца ад чалавека, які выдаў ЗША расійскіх агентаў
Аляксандр Пацееў ніколі не служыў ні ў КДБ БССР, ні ў КДБ Беларусі. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў беларускага Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч.
Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што афіцэр вонкавай разведкі Расіі, які выдаў амерыканскім уладам групу расійскіх агентаў-нелегалаў, меў дачыненне да галоўнай беларускай спецслужбы.
Нагадаем, 27 чэрвеня паліцыя ЗША затрымала 10 чалавек. Усім ім выставілі абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі. 9 ліпеня ў Вене рускіх шпіёнаў памянялі на чатырох супрацоўнікаў замежных спецслужбаў, якія адбывалі тэрмін за шпіянаж у расійскіх турмах.
Некаторыя дэталі біяграфіі цяпер ужо былога намесніка начальніка ўпраўлення "С" Службы вонкавай разведкі РФ прыводзіць расійскае агенцтва Росбалт. Паводле яго інфармацыі, Аляксандр Пацееў нарадзіўся 7 сакавіка 1952 года ў Брэсцкай вобласці. Пасля войска паступіў на службу ў органы КДБ СССР. У 1970-я гады быў пераведзены з Брэстчыны ў Мінск на працу ў апарат КДБ рэспублікі. У 1980-я гады Пацееў атрымаў пасаду ў цэнтральным апараце КДБ СССР, пераехаў разам з сям'ёй у Маскву. Там ён адказваў за працу з савецкімі агентамі-нелегаламі. У 1990-я гады Пацееў працаваў у некалькіх замежных краінах (у тым ліку ў ЗША) пад прыкрыццём супрацоўніка аднаго з дэпартаментаў МЗС РФ.
Аляксандр Пацееў збег у ЗША ў чэрвені 2010 года напярэдадні візіту ў Злучаныя Штаты прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.