Беларускае МЗС рэкамендавала паслу Расіі не "забягаць наперад"
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з крытыкай выказванняў пасла Расіі ў Мінску Аляксандра Сурыкава на ўчорашняй прэс-канферэнцыі. Дыпламат, у прыватнасці, заявіў, што ў сувязі з падпісаным у Маскве 4 лютага дакументам аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага разгортвання АДКБ трэба "разабрацца, запатрабуецца ўдзел Беларусі за мяжой ці не".
"Па-першае, адразу хачу падкрэсліць, што ўжо дакладна не паслы іншых дзяржаў будуць "разбірацца" ў адпаведных нюансах беларускага заканадаўства, - заявіў прэс-сакратара МЗС Андрэй Папоў. - Па-другое, <…> ёсць закон нашай краіны на гэтую тэму, і ён будзе няўхільна выконвацца. Ды і згаданы вамі дакумент АДКБ па КСАР, дарэчы, пакуль не мае статусу міжнароднага пагаднення”.
Папоў таксама адзначыў, што рашэнні аб задзейнічанні КСАР “будуць прымацца толькі кіраўнікамі дзяржаў АДКБ і толькі на аснове кансенсусу. Так што не трэба паслу забягаць наперад”.
БелаПАН нагадвае, што 5 лютага Андрэй Папоў на брыфінгу ў МЗС падкрэсліў, што беларускія ваеннаслужачыя ў ваенных дзеяннях за межамі Беларусі не ўдзельнічалі і не будуць удзельнічаць - гэта забаронена айчынным заканадаўствам.
На прэс-канферэнцыі 6 лютага Сурыкаў зазначыў, што "па практыцы прымянення міждзяржаўныя пагадненні і дагаворы вышэй па статусе нацыянальнага заканадаўства адной краіны".