Беларускага барца Руслана Шэйхава дыскваліфікавалі за дамоўны паядынак
За дамоўную гульню дыскваліфікавалі беларускага барца Руслана Шэйхава. Прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі барацьбы швейцарцу Рафаэлю Марцінэці
падалося, што яго паядынак з армянскім атлетам Шамілем Гіцінавым быў
"дзіўным" і Шэйхаў атрымаў занадта лёгкую перамогу на адборачным
турніры на Алімпіяду-2008 па мужчынскай вольнай барацьбе (вагавая
катэгорыя 96 кг).
Пацярпеў не толькі беларускі спартовец, у якога адабралі ліцэнзійную "бронзу", але і армянскі барэц, якога таксама дыскваліфікавалі.
Беларуская федэрацыя барацьбы падала пратэст і напісала скаргу ў Міжнародны Алімпійскі камітэт, паведамляе БЕЛТА.