Беларускага кантрактніка, які ўцёк у Канаду, знайшлі ў Расіі
У баранавіцкім следчым ізалятары ўтрымліваецца за дэзерцірства былы
кантрактнік, які ў 1999 годзе ўцёк у Канаду.
Нядаўна ён з’явіўся з
павіннай у пракуратуру. Высветлілася, што ў 2003 годзе вайскоўца дэпартавалі з
Канады ў Расію. Апошнім часам ён жыў у сваіх бацькоў у Мурманскай вобласці.
Дзякуючы супрацоўнікам праваахоўных органаў Расійскай федэрацыі, яго адшукалі і
там.
Паводле словаў старшага следчага баранавіцкай міжгарнізоннай пракуратуры
капітана Наздрына, яўка з павіннай будзе ўлічана судом. А паражае дэзерціру
пазбаўленне волі ад 2 да 7 гадоў.
Фота — www.amnesty-volunteer.org