"Беларуськаліем" зацікавіўся расійскі алігарх Керымаў
Сулейман Керымаў, які паўтара месяца таму стаў саўладальнікам расійскага "Ўралкалію", хоча стварыць на яго базе найбуйнейшую ў свеце калійную кампанію. Як паведамляе расійская газета "Ведомости", ён пачаў перамовы пра куплю "Беларуськалію" і расійскага "Сільвініту". Паведамляецца, што нядаўна Керымаў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ад імя "Ўралкалію" прапанаваў купіць кантрольны пакет "Беларуськалію". Калі дамовы адбудуцца, Керымаў створыць найбуйнейшую ў свеце калійную кампанію. Сукупная магутнасць "Беларуськалію", "Сільвініту" і "Ўралкалію" — 20 млн т у год. У цяперашняга лідэра Potash Corp — 15 млн т.
Іншыя крыніцы паведамляюць, што гутарка не ідзе пра кантрольны пакет прадпрыемства. Беларускае кіраўніцтва занадта дорага ацэньвае "Беларуськалій" — у 20-30 млрд долараў.
Прэс-сакратар беларускага кіраўніка Павел Лёгкі сцвярджае, што Лукашэнка апошнім часам не сустракаўся ні з Керымавым, ні з якім-небудзь іншым расійскім бізнэсоўцам. Адпаведна, не абмяркоўваўся і продаж "Беларуськалію", падкрэслівае Лёгкі.
Адзначым, што "Беларуськалій" уваходзіць у тройку найбуйнейшых у свеце вытворцаў калію. Цікавасць да яго куплі ўжо выказалі інвестары з Кітая.