Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў другі раз адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі ў другі раз адмовіла ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Мінюст пабачыў "недакладнасці ў звестках аб рэгіянальных сходах заснавальнікаў партыі", у віну БХД таксама ставіцца быццам бы няправільна ўказаныя прозвішчы, імёны, месцы жыхарства, перадае сайт партыі.
Адзін з лідэраў БХД Павал Севярынец кажа, што на сябраў партыі аказваўся моцны ціск з боку спецслужбаў. З гэтай нагоды ў пракуратуру было пададзена больш за 10 скаргаў.

Зараз БХД збіраецца абскарджваць рашэнне Мінюста ў судзе, а калі спатрэбіцца — наноў падаваць дакументы на рэгістрацыю.