Беларускай плыўчыхі не хапіла 0,01 секунды для выхаду ў паўфінал
У паўфінал чэмпіянату Еўропы па плаванні выйшла і беларуска Аляксандра Герасіменя.
Беларус Яўген Лазука здолеў прабіцца ў паўфінал
чэмпіянату Еўропы па плаванні. Ён паказаў 16-ы вынік на дыстанцыі 100
метраў батэрфляем. На іншых дыстанцыях нашыя плыўцы не змаглі нават
пераадолець кваліфікацыйны бар’ер. Віктар Вабішчэвіч на дыстанцыі 50
метраў брасам быў 24-м, Мікалай Васільеў – 30-м, у плаванні на 200
метраў на спіне Павел Санковіч фінішыраваў 28-м.