Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у пасяджэннях у рамках ЕўрАзЭС

3 і 5 верасня ў Маскве ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці пройдзе 48-е пасяджэнне камісіі сталых прадстаўнікоў пры ЕўрАзЭС і 37-е пасяджэнне Інтэграцыйнага камітэта супольнасці.
Як інфармуе прэс-служба амбасады Беларусі ў Расіі, беларускую дэлегацыю на пасяджанні камісіі сталых прадстаўнікоў узначаліць беларускі амбасадар, сталы прадстаўнік нашай краіны пры ЕўрАзЭС Васіль Далгалёў, а на пасяджэнні Інтэграцыйнага камітэта і нарадзе — намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў.

Падчас гэтых пасяджэнняў будуць разгледжаныя і прынятыя рашэнні па цэлым спектры напрамкаў працы супольнасці, у тым ліку ў сферах фарміравання прававой базы мытнага саюза, фінансавай дзейнасці, міграцыйнай палітыкі, экспартнага кантролю, стварэння інфармацыйнай сістэмы аб таварах і паслугах дзяржаў — сябраў ЕўрАзЭС.

БелаПАН