Беларуская гімнастка Іна Жукава заваявала бронзавы медаль у Грэцыі

Беларуска Іна Жукава заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы. У практыкаваннях са скакалкай яна прапусціла наперад толькі двух прадстаўніц Расіі.  Нагадаем, што на чэмпіянаце зараз ідзе барацьба не толькі за медалі, але і за пуцёўкі на Алімпійскія гульні. Каб у Пекін патрапілі дзве прадстаўніцы нашай зборнай, ім трэба заняць месца не ніжэй за 20-е.

Паводле меркавання спецыялістаў, беларускія гімнасткі мусяць выканаць алімпійскія нарматывы без асаблівых праблемаў.

БЕЛТА