Беларуская гімнастка выйграла турнір "Крыштальная ружа" ў шматбор'і
У Мінску адбыўся міжнародны турнір "Крыштальная ружа" сярод юніёрак. Ён зладжаны ў рамках этапу Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у гэтыя дні ў мінскім Палацы спорту. У шматбор'і першае месца заняла беларуская гімнастка Наталля Лешчык, паведамляе "Прессбол". Яна апярэдзіла ўладальніцу другога месца расіянку Аляксандру Мяркулаву і ізраільскую спартоўку Вікторыю Філаноўскую, якая паказала трэці вынік.