Беларуская інтэлігенцыя выступіла ў абарону ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

Разгарнуць кампанію міжнароднай салідарнасці за вызваленне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі заклікала палітыкаў Беларусі, Еўрасаюза і ЗША Рада беларускай інтэлігенцыі.  У яе заяве адзначаецца, што з-за працяглай галадоўкі, якую з 16 красавіка трымае Аўтуховіч, яго жыццё знаходзіцца пад вялікай пагрозай, пагоршыўся стан здароўя Лявонава і Асіпенкі.
Рада беларускай інтэлігенцыі мяркуе, што ніякая праграма, у тым ліку "Ўсходняе партнёрства", не вартыя здароўя вязняў сумлення і палітычных закладнікаў, бо вышэйшай каштоўнасцю з'яўляецца жыццё чалавека, паведамляе БелаПАН.

Сярод тых, хто падпісаў заяву — Уладзімір Колас, Юрый Хашчавацкі, Аляксандр Казулін, Радзім Гарэцкі.