Беларуская мадэлька рэкламуе вопратку ад Blumarine (фота)

Беларуская мадэлька стала “тварам” осенне-зімовай рэкламнай кампаніі Blumarine, паведамляе рэсурс Сплетник.Ру. На фота, створаных Патрыкам Дэмаршэлье, няма нічога, акрамя знятай у руху прыгажуні-мадэлькі і вопраткі ад вядомага італьянскага брэнда. Лінчук змяніла іншы “твар” маркі — бялявага анёла Даўтцэн Крэз. Назіральнікі за падзеямі ў свеце моды адзначаюць, што яе кар’ера імкліва ідзе ўгору.