Беларуская маладзёжка разграміла Сан-Марына ў адборачным матчы Еўра-2009

16 лістапада маладзёжная зборная Беларусі па футболе правяла чарговы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2009 года.
У Віцебску зборная Беларусі упэўнена абыграла каманду Сан-Марына з лікам 6:0. Пасля шасці гульняў падапечныя Юрыя Курненіна з 15 ачкамі займаюць першае месца ў адборачнай групе № 8.

У зборнай Сербіі 10 ачкоў (5 матчаў), у Венгрыі — 9 (5), у Латвіі — 4 (5), у Сан-Марына — 0 (5). Наступны матч беларуская "маладзёжка" правядзе 20 лістапада, калі ў Віцебску згуляе супраць зборнай Сербіі.

У выпадку перамогі ў гэтым матчы каманда Беларусі датэрмінова гарантуе сабе пуцёўку ў плэй-оф.

БелаПАН