Беларуская мытня канфіскавала тэхніку калінінградскага прадпрыемства

Беларуская мытня пачала прадаваць тэхніку калінінградскага завода “Тэлебалт”, якая была канфіскаваная яшчэ ў пачатку снежня на літоўска-беларускай мяжы. Пра гэта паведамляе Клопс.Ru.

Паводле дырэктара прадпрыемства Віктара Барысенкі, прадстаўнікоў кампаніі нават не запрасілі на суд, які вынес сваё рашэнне на “нявызначаную асобу”.

Ён назвае Беларусь “дзяржавай Самалі”, беларусаў — “піратамі”, а сітуацыю з канфіскатам — бязладдзем.

Па словах Барысенкі, кампанія “Тэлебалт” абскардзіла рашэнне ў беларускай пракуратуры, але мала надзеі вярнуць страчаны тавар.

Фота: Клопс.Ru