Беларуская мытня распрацавала новы буквар па выяўленні кантрабандыстаў

Беларуская мытня распрацавала для сябе новы буквар, па якім аператыўнікі будуць вылічаць парушальнікаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. У Мытным камітэце склалі псіхалагічны партрэт парушальніка, яго галоўныя адгаворкі і спіс самага папулярнага кантрабанднага тавара. Кантрабандыстаў змогуць высачыць па вачах, словах, сямейным становішчы і нават па гардэробе.  Усё гэта напісана ў асобнай метадычцы.

Такім чынам у мытні спадзяюцца паменшыць паток кантрабанды.