Беларуская мытня зможа прапускаць удвая больш аўтамабіляў

Плануецца больш чым удвая павялічыць прапускную здольнасць аўтадарожных пунктаў пропуску беларускай мытні.  Пра гэта 25 студзеня паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк,

Барысюк: "Мэта гэтай комплекснай праграмы — стварэнне інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску, якая адпавядае міжнародным сучасным патрабаванням. Мы плануем павялічыць агульную прапускную здольнасць усіх аўтадарожных пунктаў пропуску да 32 тысяч 870 аўтамабіляў у суткі".

Комплексная праграма па развіцці інфраструктуры да 2015 года зараз знаходзіцца на разглядзе ў Савеце міністраў.