Беларуская опера вяртаецца ў свае сцены, а музей Айчыннай вайны высяляюць
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы ў сярэдзіне лістапада плануе перасяліцца ў родны будынак тэатра оперы і балету. Да таго часу будзе завершаны рамонт рэпетыцыйных і службовых памяшканняў. Пасля гэтага асноўныя высілкі будаўнікоў будуць скіраваныя на глядацкую залу і сцэнічны комплекс, дзе працы яшчэ працягваюцца. Прэм'ернай пастаноўкай беларускай оперы на сцэне абноўленага будынку ў пачатку 2009 года стане спектакль "Макбет" Вердзі, інфармуе БЕЛТА.
А вось музей Вялікай Айчыннай вайны рыхтуецца з'ехаць са свайго памяшкання. Ён мусіць вызваліць яго да канца года, але куды пераедзе, пакуль невядома. Справа ў тым, што новы будынак для музея каля стэлы на праспекце Пераможцаў у Мінску пабудуюць толькі да траўня 2010 года, таму больш за год яму давядзецца займаць нейкае часовае памяшканне. Паводле дырэктара музея Сяргея Азаронка, ім можа стаць былы будынак нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".