Беларуская паэтка раздасць у Варшаве "дранікі кахання" (фота)

14 верасня паэтка Валярына Кустава ў арт-кавярні Mecita ў Варшаве ладзіць пачостку: дармовыя, але добрыя дранікі (паэтка называе іх "дранікамі кахання") і беларускія вершы.

"Валярыну Куставу сьмела можна назваць цуда-дзіцём беларускай паэзіі. Першая нізка яе вершаў з прадмовай Алеся Разанава была апублікаваная, калі аўтарцы было шэсць гадоў. Першы яе зборнік быў выдадзены, калі паэтцы не было й дванаццаці, а ў дзевятнаццаць гадоў Валярына Кустава стала сябрам Саюзу пісьменьнікаў" - піша рэнамаваны літаратурны партал kamunikat.org.

Вершы Валярыны прызначаныя для маладой аўдыторыі ўсіх узростаў.