Беларуская спявачка Наталля Падольская атрымала расійскае грамадзянства
Былая беларуская спявачка Наталля Падольская атрымала расійскае грамадзянства. Паводле яе слоў, гэта звязана з тым, што яе “дастае маскоўская міліцыя", якая ўвесь час патрабуе рэгістрацыі.
Разам з тым спявачка зазначыла, што памятае, адкуль яна родам і хто па нацыянальнасці, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Нагадаем, некалькі гадоў таму беларуская спявачка Наталля Падольская пераехала ў Маскву і, засвяціўшыся на "Фабрыцы зорак", памяняла прадзюсера.
Затым з'ездзіла на "Еўрабачанне" ад Расіі. Цяпер Наталля ўмацавала пазіцыі ў асабістым жыцці і трывала замацавалася ў статусе вечнай нявесты Ўладзіміра Праснякова (малодшага).