Беларуская сям’я выйшла з пячоры ў Пензенскай вобласці, а пасля вярнулася

Беларуская сям’я, якая чакала Апакаліпсіса ў пячоры ў Пензенскай вобласці, выйшла са сховішча, але пасля вярнулася.
19 лістапада міліцыянты пасадзілі беларусаў, сярод якіх былі дзеці, у цягнік, аднак праз адзін прыпынак яны сышлі з яго. Міліцыянты не могуць патлумачыць, як ім удалося праз ачапленне патрапіць зноў у пячору.

Нагадаем, сярод некалькіх дзесяткаў сектантаў, якія схаваліся ў падземным збудаванні каля вёскі Паганаўка ў Пензенскай вобласці, знаходзіцца 12 грамадзян Беларусі. Большасць з іх прыехалі з Брэсцкай вобласці.

Сектанты пагражаюць узарваць газавыя балоны ў выпадку штурму, таму праваахоўныя органы спрабуюць вырашыць праблему шляхам перамоваў.

Тэлеграф