Беларуская тэнісістка Азаранка займае 15-е месца ў чэмпіёнскай гонцы WTA
15-е месца ў чэмпіёнскай гонцы Жаночай тэніснай асацыяцыі займае беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. На сённяшні дзень у яе актыве 1497 ачкоў, інфармуе "Советский спорт".
Яшчэ нядаўна Азаранка была 16-й, але яна здолела вярнуць сабе "свой" 15-ы радок, які яна ўпершыню заняла ў пачатку жніўня. Больш таго, беларуская тэнісістка ў тым жа жніўні выйшла на 14-е месца, але доўга там не ўтрымалася.
Лідэрам рэйтынгу застаецца Алена Янкавіч з Сербіі (4786 ачкоў), на другім месцы - Дзінара Сафіна з Расіі (3823), на трэцім - Серэна Уільямс з ЗША (3681).