Беларуская тэнісістка — у дзясятцы наймацнейшых у свеце
Па выніках турніру ў Індыян-Уэлсе Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзнялася на 10-ы радок сусветнага рэйтынгу — і ў адзінкавым, і ў парным разрадзе. У тэніснай суперэліце беларуска — самая маладая: у канцы ліпеня ёй споўніцца 20 гадоў. У рэйтынгу WTA, апублікаваным 23 сакавіка, лідарства трымае амерыканка Сэрэна Ўільямс. Следам за ёй ідуць Дзінара Сафіна (Расія), Алена Янкавіч (Сербія), Алена Дзяменцьева (Расія), Вера Званарова (Расія), Венус Уільямс (ЗША), Ганна Іванавіч (Сербія), Святлана Кузняцова (Расія), Надзея Пятрова (Расія). А замыкае першую дзясятку беларуска Вікторыя Азаранка.
"Салідарнасць"
"Салідарнасць"