Беларуская ўрадавая дэлегацыя сёння адпраўляецца ў Ленінградскую вобласць
Беларуская ўрадавая дэлегацыя сёння адправіцца ў Ленінградскую вобласць Расіі, паведамляе "СТВ". У цэнтры ўвагі – павелічэнне паставак беларускай прадукцыі сельгасперапрацоўкі і харчовых тавараў, аўтобусаў, грузавікоў, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.
У праграме візіту таксама – сустрэчы і перамовы з расійскімі партнёрамі. Адзначым, за першае паўгоддзе таваразварот Беларусі і Ленінградскай вобласці павялічыўся на 21% і дасягнуў амаль 160 мільёнаў даляраў.