Беларуская юнацкая зборная па футболе з'ехала ў Турцыю

У Турцыю з'ехала юнацкая зборная Беларусі па футболе, якая ўкамплектаваная футбалістамі 1992 года нараджэння. 21 і 22 траўня зборная правядзе два таварыскіх матчы са сваімі аднагодкамі з Турцыі. Яны пройдуць у горадзе Бурса.  Гэтыя спарынгі стануць адным з этапаў падрыхтоўкі да 1-га кваліфікацыйнага раўнда адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Фінляндыі ў верасні. У 10-й групе супрацьстаяць беларусам будуць фіны, албанцы і македонцы, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, што галоўным трэнерам каманды з'яўляецца Віктар Сокал, вядомы беларускі футбаліст 1980-х гадоў.