Беларуская зборная па матаболе выправілася на чэмпіянат Еўропы
Беларуская зборная па матаболе, аснову якой складаюць гульцы пінскага “Аўтамабіліста”, выехала ва Ўкраіну. У Камянцы-Падольскім з 18 па 24 жніўня, пройдзе XXIV чэмпіянат Еўропы. У ім возьмуць удзел каманды Беларусі, Украіны, Галандыі, Нямеччыны, Літвы, Расіі і Францыі. А вось наступны чэмпіянат пройдзе ў Пінску. Апошнім часам беларуская каманда заўсёды трапляла ў тройку прызёраў кантынентальнага першынства. Капітан каманды пінчук Антон Уласавец 10 гадоў запар прызнаецца лепшым гульцом у Еўропе. У складзе зборнай Беларусі ён забіў больш за 200 галоў.
Адзначым, што мінскі Мотавелазавод не здолеў сабраць для беларускай каманды прыстойных матацыклаў. Таму беларусы выступаюць на адмысловых матацыклах іспанскай вытворчасці. Нават мячы для гульні набытыя за мяжой.