Беларускі баец пазмагаецца з лепшымі кікбаксёрамі Еўропы пад музыку Троіцы
19 сакавіка на прэстыжным міжнародным турніры па тайскім боксе К-1 у Мінску будзе гучаць беларускі фольк. Баец Віталь Гуркоў выйдзе на рынг пад кампазіцыю “Ведзьма” этна-трыо “Троіца”. Каб перамагчы, беларускамоўнаму тайскаму баксёру давядзецца за вечар правесці тры паядынкі, перапынак паміж якімі – каля 15 хвілін. Пераможца турніру К-1 адразу ж трапляе ў фінальную 16-ку К-1 Max у Японіі. Як патлумачыў Еўрарадыё сам Віталь Гуркоў, зварот да нацыянальных традыцыяў умацоўвае кожнага сапраўднага ваяра.
Віталь Гуркоў: “Гэта ўсё-ткі нашы карані. Я лічу, што ў гэткіх справах, як выхад на рынг, бой, – патрэбна нейкае энергетычнае падсілкаванне. Шмат байцоў выходзяць менавіта пад нешта сваё нацыянальнае. А ў нас таксама ёсць выдатныя гурты, выдатныя спевакі, вельмі цудоўная музыка – і чаму б гэта не паказаць іншым людзям, чаму б не ганарыцца гэтым? Я б хацеў зрабіць гэты трэк маёй традыцыйнай кампазіцыяй, пад якую я буду выходзіць на рынг”.
Дарэчы, гэта не першы эксперымент байца з беларускай музыкай. Раней ён выходзіў на рынг пад кампазіцыю “Зорачкі” гурта “Ляпіс Трубяцкой”. Як і раней, на гэтым турніры Віталь Гуркоў з’яўляецца асноўным фаварытам.
Еўрарадыё разам з усімі сваімі слухачамі зычыць Віталю толькі перамогі! Беларусь наперад!