Беларускі дзюдаіст Яўген Бядулін выйграў срэбра на этапе "Вялікага шлема"

Беларускі дзюдаіст Яўген Бядулін (вагавая катэгорыя да 100 кг) выйграў срэбра на этапе "Вялікага шлема" ў Парыжы. У паядынку за золата наш суайчыннік саступіў японцу Такамашу Анаі. На шляху да фіналу Бядулін перамог грэка Дыянісіса Іліядыса, брытанца Пэтэра Куізінса, француза Сірыля Маарэ, румына Даніэля Брату.

Яшчэ двое беларускіх дзюдаістаў — Мікалай Баркоўскі (81 кг) і Ігар Макараў (звыш 100 кг) — занялі ў Парыжы пятыя месцы.

Турніры "Вялікага шалома" - гэтая новая серыя сусветных спаборніцтваў, якія праводзяцца з 2009 года. Яны па сваім статусе прыраўноўваюцца да змаганняў былога Суперкубка свету.

БЕЛТА