Беларускі фізік атрымае кітайскую дзяржаўную прэмію
Дзяржаўную прэмію Кітая атрымае беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Алег Мартыненка. Так будуць адзначаныя яго дасягненні ў навуцы. Як адзначае БЕЛТА, Мартыненка ўжо выехаў у Кітай, дзе 27 верасня ён атрымае ўзнагароду. Дарэчы, беларускі фізік — першы прадстаўнік нашай краіны, які атрымаў дзяржаўную прэмію Кітая, якая лічыцца вышэйшай кітайскай узнагародай для замежнікаў.
Пра акадэміка Алега Мартыненку вядома, што ён зрабіў значны ўнёсак у даследаванні па энергазберажэнні, у тым ліку па выкарыстанні нетрадыцыйных энергарэсурсаў. Менавіта ён кіраваў распрацоўкай Канцэпцыі развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі.