Беларускі фрыстайліст выйграў этап кубка Еўропы

У Букавелі (Украіна), на лясістых схілах Карпат, прайшлі спаборніцтвы этапу кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы. Як адзначае "Беларускі партызан", наймацнейшыя акрабаты свету нядаўна скончылі выступ на Алімпійскіх гульнях і знаходзяцца на адпачынку. У іх адсутнасць на этапе перамогу атрымаў беларус Дзяніс Восіпаў у мужчын і ўкраінка Вольга Волкава ў жанчын, беларуска Марыя Шчарбіна стала другой.

У мужчынскіх спаборніцтвах  удзельнічалі 26 спартоўцаў, у жаночых - пяць спартовак, адна з іх, беларуска Ганна Гускова не фінішавала.