Беларускі хакеіст Уладзімір Дзянісаў падпісаў кантракт з клубам НХЛ
Кантракт з клубам НХЛ "Нью-Ёрк Рэйнджэрс" падпісаў беларускі хакеіст Уладзімір Дзянісаў, абаронца нацыянальнай зборнай нашай краіны. Дэталі пагаднення пакуль не паведамляюцца.
Нагадаем, што мінулы сезон 24-гадовы Дзянісаў правёў у камандзе "Лэйк-Эры Монстэрс", якая выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе. Гэтая дружына з'яўляецца фарм-клубам "Каларада Эвеланш", дзе гуляе беларус Руслан Салей.
БЕЛТА