Беларускі партал-лічыльнік "Акавіта" два дні працуе з перабоямі
Беларускія інтэрнаўты б'юць трывогу: ужо другі дзень з праблемамі працуе самы вядомы партал-лічыльнік "Акавіта". Як паведаміў Еўрарадыё стваральнік сайта Фёдар Караленка, ужо сёння, 11 лістапада, сайт запрацуе нармальна. Караленка: "Вядзецца праца па ўдасканаленні сістэмы, бо нагрузкі выраслі вельмі. Сёння ўсё запрацуе. У прынцыпе ён працуе, але не паказваецца статыстыка, каб не было недакладных звестак. Такі ён з учорашняга дня".