Беларускі паўдзельнічаюць у прафесійных жаночых баях у шакаладзе

У прафесійных жаночых баях у шакаладзе паўдзельнічаюць прадстаўніцы Беларусі. Яны адбудуцца 9 траўня ў сімферопальскім начным клубе "86". У спаборніцтвах мусяць прыняць 12 дзяўчат ва ўзросце ад 19 да 28 гадоў. Акрамя Беларусі і Ўкраіны яны будуць прадстаўляць Расію.

Як паведамляе сайт vovremya.info, спартсменкі правядуць 10 баёў з выкарыстаннем прыёмаў розных стыляў баявых мастацтваў, такіх як барацьба, каратэ, бокс. Таксама запланаваны амерыканскі рэслінг — тэатралізаваная пастановачная барацьба, дзе пераможца вызначаны папярэдне. А пасля фінальнага боя будзе прызначаны дадатковы паядынак з дабраахвотнікамі з публікі.

Пакуль застаецца таямніцай, колькі кілаграмаў шакаладу спатрэбіцца для правядзення баёў.