Беларускі пенсіянер расказаў, як расстраляў бандыта (відэа)

Уначы двое зламыснікаў праз акно залезлі ў дом і напалі на гаспадыню-пенсіянерку — хацелі адабраць грошы. Яе 81-гадовы муж на крыкі прыбег з суседняга пакоя з паляўнічай стрэльбай і застрэліў аднаго з налётчыкаў — кулі патрапілі ў сцягно і спіну. Іншы зламыснік уцёк, міліцыя яго затрымала ў 18 кіламетрах ад месца здарэння.


Следчы камітэт праводзіць расследаванне.


На відэа — аповед Сяргея Хмыза пра падзеі той начы. Ён кажа, што "на душы цяпер вельмі цяжка".


Фота, відэа — gs.by