Беларускі пенсіянер стрэліў у сябе з-за падазрэння на анкалогію

Увечары ў цэнтральную раённую бальніцу ў Лідзе прывезлі 73-гадовага мужчыну з агнястрэльным раненнем. Высветлілася, што ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам з-за здагадкі пра наяўнасць у яго анкалагічнага захворвання. Пенсіянер стрэліў сабе ў грудзі з паляўнічай стрэльбы.

Як паведамляе БЕЛТА, медыкі высветлілі, што анкалагічнага захворвання ў мужчыны няма.