Беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч прызнаўся, што быў агентам

Вядомы беларускі пісьменнік і інтэлектуал 71-гадовы Сакрат Яновіч, які жыве ў Польшчы, прызнаўся, што быў агентам спецслужбаў Польскай Народнай Рэспублікі.

З 1958-га па 1970-ыя гады ён быў свядомым супрацоўнікам Службы бяспекі пад псеўданімам «Кастусь». Пра гэта Сакрат Яновіч прызнаўся ў люстрацыйнай анкеце.

Яновіч назіраў за асяродкам беластоцкай беларускай газеты «Ніва», а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. «Я нікому не зрабіў ніякай шкоды, але дрэнна тое, што я паддаўся», - гаворыць пісьменнік.

www.nn.by