Беларускі сцяг на Алімпіядзе ў Ванкуверы панясе хакеіст мінскага "Дынама"
Беларускі сцяг на зімовай Алімпіядзе ў Ванкуверы панясе хакеіст мінскага "Дынама". Нагадаем, што цырымонія адкрыцця Гульняў адбудзецца ў ноч з 12 на 13 лютага. Як паведамляе "Спортивная панорама", беларускім сцяганосцам стане хакеіст нацыянальнай каманды і сталічнага "Дынама" Алег Антоненка.